Клара Хагман
Клара Хагман | |
---|---|
Род дзейнасці | спявачка, музыкант |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1991[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Сайт | claramaemusic.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клара Хагман (шведск.: Clara Hagman; нар. 9 ліпеня 1991), найбольш вядомая пад псеўданімам Клара Мэй (шведск.: Clara Mae) — шведская спявачка і аўтар-выканаўца. У цяперашні час мае кантракты з лэйбламі Big Beatruen і Atlantic Records, для якіх выпусціла сінглы «I’m Not Her» і «I Forgot». З 2009 па 2012 гады была ўдзельніцай гурта Ace of Base. У 2016 годзе пры ўдзеле KREAM яна выпусціла песню «Taped Up Heart», якая заняла 21 месца ў Billboard Hot Dance / Electronic Songs chart.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Еўле, Швецыя. У 2002 годзе ўдзельнічала ў конкурсе песні «Lilla Melodifestivalen», дзе выканала песню ўласнага сачынення «Hej, vem är du» і заняла чацвёртае месца. На працягу трох гадоў вывучала джазавы вакал і фартэпіяна. Для далейшай музычнай кар’еры пераехала ў Стакгольм.
У пачатку сваёй кар’еры супрацоўнічала з прадзюсарамі Дэвідам Гета і Tiësto. 2008 годзе брала ўдзел у конкурсе Next Starruen, дзе выканала песню Уітні Х’юстан «I Will Always Love You», і заняла ў выніку другое месца. У наступным годзе яна ўдзельнічала ў паўфінале шоў «Idol 2009», пасля таго як на праслухоўванні выканала песню Дафі «Warwick Avenue». Там яна выканала песню гурта Oh Lauraruen «Release Meruen», але не змагла выйсці ў фінал. Таксама ў 2009 годзе яна была запрошаная Ульфам Экбергам і Юнасам Берггрэнам у склад Ace of Base. Разам з другой спявачкай Юліяй Уільямсан яна замяніла былых удзельніц Ені і Лін Берггрэн. У верасні 2009 года калектыў пачаў працаваць над новым альбомам. У верасні 2010 года гурт выпусціў альбом The Golden Ratioruen, а ў 2012 годзе Клара афіцыйна пакінула Ace of Base.
У 2014 годзе яна афіцыйна ўзяла сабе псеўданім «Клара Мэй» і выпусціла першы сінгл у якасці сольнага выканаўцы, «Changing Faces». Да гэтага яна выступала пад сапраўдным прозвішчам. У 2015 годзе выпусціла новы сінгл «Avalon». У 2016 годзе прыняла ўдзел у песні Steve Void & No Mondays, «Chemistry», а таксама выпусціла сольны сінгл «STRIP».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клара Хагман
- ↑ а б в Hagman, Clara Fredrika // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 4 лютага 2022.